Проста спадабалася

  • 18 Сак 2009 at 11:52 AM

Наконт маральных імпэратываў.

 

How shall a man judge what to do in such times?'

'As he ever has judged,' said Aragorn. 'Good and ill have not changed since yesteryear; nor are they one thing among Elves and Dwarves and another among Men. It is a man's part to discern them, as much in the Golden Wood as in his own house.'

 

— Як жа чалавеку ў такую часіну меркаваць, што рабіць?

— Як ён заўсёды меркаваў, — сказаў Арагорн. — Дабро і зло не зьмяніліся летась, і няма такога, каб сярод Эльфаў і Гномаў гэта было адно, а сярод Людзей — іншае. Адрозьніваць адно ад другога павінен сам чалавек, што ў Залатым лесе, што ў сябе дома".

 

 

Ну проста лепш ня скажаш!

Tags:

АПОШНЯЯ ІНФАРМАЦЫЯ

  • 23 Стд 2009 at 10:24 AM

Паводле парады сяброў (Натальля Базылевіч) паведамляю, што я жывы, адносна здаровы (са зрокам горш за ўсё) і ўжо даўно дома, дзе, як той казаў, і сьцены дапамагаюць (мне, праўда, жонка дапамагае шмат больш за сьцены ды й сын (Media Sectretary) нагой не смаркаецца). Так што пішыце, тэлефануйце. проста малецеся... 

ПОПЕЛ I ДЫЯМЭНТ

  • 17 Кст 2008 at 10:04 PM
Зноў перагледзеў, у харкаўскiм гатэлi, сьмерць Мацька Хэльмiньскага ў "Попеле й дыямэньце". Я разумею, што ў рэальнасьцi сьмерць можа быць менш... як бы гэта... менш эстэтычнай, цi што... Але за гэты фiльм, i асаблiва за яго фiнал, я схiляюся перад Вайдай. (Хаця ў суме творчасьцi Кесьлёўскага люблю больш).
I гучыць у блытанiне лёсаў i ў крывi на сьметнiку НАШ з палякамi палянэз.
"Душу й тiло ми положим за нашу свободу..."

Tags:

LORD POLONIUS   
My lord, I will use them according to their desert.
HAMLET
God's bodikin, man, much better: use every man after his desert, and who should 'scape whipping? Use them after your own honour and dignity: the less they deserve, the more merit is in your bounty. Take them in.

ПАЛЁНІЙ
Пане мой, я аб іх паклапачуся, як яны таго заслугоўваюць.
ГАМЛЕТ
Вы што, чалавеча? Трэба куды лепей! Калі з кожным абыходзіцца, як ён таго заслугоўвае, гэта ж усіх пярыць прыйдзецца! Абыйдзіцеся зь імі паводле свайго гонару і годнасьці: чым на меншае заслугоўваюць яны, тым на большае хай заслужыць вашая шчодрасьць. Прыміце ж іх!

"Шчодры і міласьцівы Гасподзь, вельмі цярплівы і шчодраміласьцівы:
не да канца гневаецца і не навек абураецца.
Не паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам".
Frodo bent his head. 'And what do you wish?' he said at last.
'That what should be shall be,' she answered.
Фрода нахіліў голаў. "Ну і чаго ж вы жадаеце?" — нарэшце сказаў ён.
"Каб сталася тое, што стацца павінна", — адказала яна.


Грэх, вядома, казаць, што "в сей книзе всее прироженое мудрости зачало и конець", бо гэтыя словы пра іншую Кнігу сказаныя, і ў той, іншай, Кнізе сапраўды пачатак і канец усёй прыроджанае мудрасьці.

Але "Словы мудрых — што іголкі, як убітыя цьвікі, і складальнікі іх — ад адзінага пастыра".

Мудры Толкіэн, мудры. І мудрасьць яго адтуль, з Кнігі. І яму, каб маё сэрца здрыганулася і прыгадала мудрасьць Кнігі, ня трэба для гэтага тыдзень ляпіць казань з трох пунктаў. Ён можа проста ўзяць і расказаць прыпавесьць з трох тоўстых тамоў. Якую пісаў шмат гадоў, а дакладней, усё жыцьцё.

І яшчэ вельмі добра, што ён пісаў ня дзеля таго, каб "заклІкаць" (ці "заклікАць").
Вось як ён сам пра гэта кажа... )

НЕ ДАХОДЗІЦЬ ДА МЯНЕ

  • 04 Кст 2008 at 5:21 PM
Ну, не даходзіць да мяне, хоць вы мяне рэжце.
Пра што людзі плятуць? Спрачаюцца, шукаюць вінаватых. "Я табе дам байкот!.." "Трэба йсьці да канца..." А пасьля: "Кінулі!"
Вось адзін дзядзя што казаў:
Анатолий Лебедько: белорусская оппозиция не признает итоги выборов в парламент ни при каких обстоятельствах

Прабачце, пра што ўвогуле мова? Пра якія "выборы в парламент"? Выбары ў парлямэнт могуць быць там, дзе:
а)... і б)... )

ДВАЙНЫ РЭСПЭКТ

  • 02 Кст 2008 at 11:21 PM
Блог Сяргея Крыўца:

"Когда обдумывал текст блога, снова зазвонил телефон. Оказалось журналист «Спорт-Экспресса». Задавал мне много всяких разных вопросов: «Что вы чувствуете, Как вам это удалось?». Пока мы общались, я чего-то так завелся, что даже упрекнул его пару раз. Он все сравнивал наш чемпионат с российской второй лигой. А я ему сказал, что они наши фамилии неправильно пишут, перед началом группового раунда раздали нашим соперникам по шесть очков. Надеюсь, он хотя бы знает, что БАТЭ - команда из Беларуси, а не из Белоруссии".

Будзе вам другая ліга. І трэцяя будзе. З тамбоўскімі ваўкамі!

Значыць, не я адзін "чего-то так завожусь" часам :-) Двайны рэспэкт Крыўцу: і за гульню, і за "нацыянальны гонар беларусаў"!

Сёньня прачытаў пост Андраніка Антаняна і падзяляю яго думку аб тым, што... )

ПАЛЬЦАМІ Ў СЕЦІВЕ

  • 27 Врс 2008 at 12:48 PM

"А Ісус пайшоў на гару Аліўную, а раніцай зноў прыйшоў у храм, і ўвесь люд ішоў да Яго; Ён сеў і вучыў іх.
Тут кніжнікі і фарысэі прывялі да Яго жанчыну, засьпетую на блудзе, і, паставіўшы яе пасярэдзіне, сказалі Яму: Настаўнік! гэтую жанчыну засьпелі на блудзе; а Майсей у законе наказваў нам пабіваць такіх камянямі: Ты што скажаш?
Казалі ж гэта, выпрабоўваючы Яго, каб знайсьці што-небудзь і зьвінаваціць Яго, але Ісус, нахіліўшыся нізка, пісаў пальцам на зямлі, не зважаючы на іх.
Калі ж папыталіся ў Яго далей, Ён, схіліўшыся, сказаў ім: хто з вас бяз грэху, першы кінь у яе каменем. І зноў, нахіліўшыся нізка, пісаў на зямлі".

Апалягетыка стандартызаваная мяне ніколі ня брала за жывое. Ну, знойдуць археолягі каўчэг запавету ці зубную шчотку Галіяфа — ну і што з таго. Тэолягам адкажуць стаматолягі, рэлігіязнаўцы... "Сумна жыць на гэтым сьвеце, спадарства!" Матэматычна не даказваецца ні Бог, ні бязбожжа — да гэтага лёгка датумкаць яшчэ ў раньняй маладосьці ці нават у дзяцінстве. 

А самай пераканаўчай для мяне заўсёды была... )

 

Інтэрвію Казуліна

— Вы расейскамоўны беларус. Якое ваша інтэгральнае бачаньне вырашэньня праблем беларускай мовы і зьвязанай з гэтым праблемы нацыянальнай самасьвядомасьці і разуменьня гісторыі роднай краіны? Ці будзеце Вы размаўляць па-беларуску?

— Вы ведаеце, я дзіця свайго часу. Вучыўся я ў спэцыялізаванай ангельскай школе. І ў мяне не было магчымасьці добра ведаць і размаўляць на роднай мове. Больш за тое, у ангельскай школе было восем гадзін, прысьвечаных менавіта ангельскай. На ангельскай вывучалі і гісторыю, і іншыя дысцыпліны. А роднай мове толькі ў апошнім клясе была прысьвечаная адна гадзіна на тыдзень. Таму зразумела, што я не мог валодаць гэтай мовай. І ў мяне не было магчымасьці размаўляць па-беларуску.


І гэта кажа дарослы чалавек? Прафэсар? У мяне адпадаюць апошнія пытаньні наконт Казуліна.

Адказ на пытаньне "Сп. Казулін, вось Вы разумны чалавек, але дзе ў свой час была Вашая грамадзянская пазыцыя па двух ганебных "рэфэрэндумах" 95-га і 96-га гадоў, па зьбіцьці дэпутатаў у тым жа 95-м? Няўжо Вы ня бачылі, якое вялікае зло ішло ад Лукашэнкі, але заставаліся ў яго камандзе як чалец ураду?" таксама жалю варты. І пагарды варты.

P.S. Поўнасьцю згодны з Дубаўцом:

"Ні ў якім разе нельга аддаваць голас за кандыдатаў, якія не валодаюць беларускай мовай. Па-першае, гэта сьведчыць пра іх агульны інтэлектуальны ўзровень, па-другое, – пра вартасьць іх патасных словаў пра Радзіму і патрыятызм..."

Віктар Ганчарэнка піша пра Мадрыд:

"Но поразило не столько их количество, сколько отсутствие элементарных знаний о нашей команде. Например, все с удивлением узнали, что дисквалифицированы и не смогут играть ведущие нападающие Близнюк и Родионов. За время этой поездки понял, что тамошнюю прессу интересуют только «Реал» и его победы. На предматчевой конференции меня спрашивали главным образом об этом. Старался быть дипломатом. Но переводчик не пересказывал и пяти процентов того, что я говорил. Потому ответы могли выглядеть скомканными".

Прынцып падбору перакладчыкаў для нашых футбольных камандаў застаецца вялікай таямніцай. Хто цікавіцца, напэўна памятае гісторыю, як перакладчыца на прэс-канфэрэнцыі пасьля гульні зь Італіяй уважліва выслухала італьянскага трэнэра і расьсьмяялася: "А я ўвогуле не разумею, што ён кажа".

Дыктары-інфарматары на нашых стадыёнах гавораць па-ангельску так, што разумеюць іх толькі яны самі (і тое таму, што ў іх паперка пад вачыма — на слых сябе б яны не зразумелі, бо гэта не ангельская мова ні зь якага боку).

А прафэсіяналы ж ёсьць! Тым больш, якія ў футболе "фішку рубяць". Але ў нас на прарыў ва ўсіх сфэрах чалавечай дзейнасьці ідуць кухаркі.

АБ ГЕРОЯХ І ПАКУТНІКАХ

  • 19 Врс 2008 at 11:57 AM
...Например, предатель, безусловно, испытывает боль. Это очень человеческая боль, это боль совести. Предатель страдает. Может и палач страдать, и инквизитор. Однако, это страдание немножко отлично от страдания Христа, от страдания того, кого пытает палач, с кем расправляется инквизитор. Между тем, и в наши дни очень многие люди этого различия не видят. Многие считают возможным говорить, что церковные лидеры, предавшие Церковь в распоряжение тоталитаризма, оправданы тем, что они страдали - нравственно страдали. Страдали, когда их ближайших друзей расстреливали, а они "ничего не могли сделать" и были вынуждены есть икру на приёмах у деспота.

Далей... )
Дзiва дзiўнае!
Па-гiшпанску "пiць прысёрбваючы" будзе "beber a SORBOS".
Значыць, фразу "Ня сёрбай!" хутчэй зразумее гiшпанец, чым расеец? Cool! :-)

Tags:

"Религиозность во мне была с детства, и притом довольно счастливая, то есть такая, какая рано начала во мне мирить веру с рассудком. Я думаю, что и тут многим обязан отцу. Матушка была тоже религиозна, но чисто церковным образом, — она читала дома акафисты и каждое первое число служила молебны и наблюдала, какие это имеет последствия в обстоятельствах жизни. Отец ей не мешал верить, как она хочет, но сам ездил в церковь редко и не исполнял никаких обрядов, кроме исповеди и святого причастия, о котором я, однако, знал, что он думал. Кажется, что он "творил сие в его (Христа) воспоминание". Ко всем прочим обрядам он относился с нетерпеливостью и, умирая, завещал "не служить по нему панихид". Вообще он не верил в адвокатуру ни живых, ни умерших и при желании матери ездить на поклонение чудотворным иконам и мощам относился ко всему этому пренебрежительно. Чудес не любил и разговоры о них считал пустыми и вредными, но подолгу маливался ночью перед греческого письма иконою Спаса Нерукотворенного и, гуляя, любил петь: "Помощник и покровитель" и "Волною морскою". Он несомненно был верующий и христианин, но если бы его взять поэкзаменовать по катехизису Филарета, то едва ли можно было его признать православным, и он, я думаю, этого бы не испугался и не стал бы оспаривать".
(Лесков. Автобиографическая заметка.)

І наконт гэтага я вось што скажу... )

ФРЭНДАШУКАЛЬНІК

  • 15 Врс 2008 at 6:02 PM
Ну проста ё-маё!

Абрашчу вніманіе, абрашчу!
І абраціў... :-( )

БІЛЬШОВИКАМ ВІРИ НЕМАЄ

  • 15 Врс 2008 at 1:28 PM

У мяне яе й не было. А калі нашы дзіўныя бальшавікі-дэмакраты-пралетарыяты пачынаюць папулярна тлумачыць, што не дае танцору танчыць балет "Чырвоны мак", хочацца тушыць сьвятло і зьліваць ваду. І рукі памыць з мылам, нават толькі закопіпэйсьціўшы, а не напісаўшы прозьвішча Калякі-Малякі. Які сказаў... )

АРГУМЭНТЫ Й ФАКТЫ

  • 15 Врс 2008 at 10:46 AM
Якаў Кротаў



падгроб у адну кучу факты, што тычацца вайны ў Грузіі.
Варта азнаёміцца, здаецца мне.

Каму (мне) Лiвэрпуль-МЮ, а каму (сыну) - барысаўскiя катЫ.

ГРУЗІЦЕ ФУНТЫ ДЗЕЖКАМІ

  • 11 Врс 2008 at 9:11 AM
Перакладаў ангельскі фільм "Мільёны"



і трэба было напісаць караценькую анатацыю-рэцэнзію. Пасьля высьветлілася, што трэба было не зусім каб рэцэнзію, а проста апісаньне:

"Мне не рэцэнзія трэба, а кароткая інфа пра фільм, тыпу "Мільёны, 2208 год, рэж. Вася Пупкін.
Мэлядрама пра вайну.
Коля і Вася гадуюцца бяз мамы. Прылятаюць мільёны, і іхняе жыцьцё кардынальна зьмяняецца. Пад канец грошы спаляць. Добрае кіно для ўсёй сям'і".


Апісаньне сьпісаў зь Сеціва, а рэцэнзіі ж не прападаць. Тым больш што фільм неблагі.
Дык вось яна: )

 

Tags:

Я звычайна ВЕЛЬМІ талерантна стаўлюся да судзьдзяў у футболе, ведаючы, як гэта цяжка: судзіць на любым узроўні.

Але тое, што вырабілі італьянцы ў Львове, і тое, які "круты" быў выгляд у Шаўчэнкі і як ён цалаваўся з судзьдзямі, а таксама поўная адсутнасьць гульні як такой з боку украінскай зборнай, нягледзячы на мае вялікія сымпатыі да краіны Украіны, — усё гэта не пакідае мне іншага выбару, як толькі ўпершыню сьвядома і актыўна жадаць гэтай зборнай поўнага правалу. Які павінен пачацца сёньня ў Казахстане. У імя такое дзіўнае матэрыі, як справядлівасьць.

Так што ЦАЛУЮ ў адказ!

Profile

[info]kakasiewicz
Юры Сьмірноў
LAZA

Latest Month

Сак 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Розны "боб з гарохам"



Locations of visitors to this page

Атрымліваць дзёньнік
[info]kakasiewicz
на E-mail:


rss2email.ru



Будзьма разам!
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner